За "крывавы салют" затрымалі супрацоўнікаў расійскага пастаўшчыка феерверкаў. 21.by

За "крывавы салют" затрымалі супрацоўнікаў расійскага пастаўшчыка феерверкаў

04.07.2019 19:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Следчы камітэт

Па крымінальнай справе аб выбухах піратэхнічных вырабаў у Мінску затрымалі дваіх падазраваных. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, следства вызначыла, што ў працэсе зараджэння салютных установаў прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнне парадку працы з феерверкавымі вырабамі.

"А менавіта ажыццяўлялі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі пры зараджэнні марціраў, не прадугледжанае правіламі абыходжання з імі", — гаворыцца ў паведамленні.

Гэта 28-гадовы і 25-гадовы мужчыны, якія прыбылі ў Беларусь спецыяльна для аказання тэхнічнай і іншай дапамогі пры падрыхтоўцы да святочнага салюта. У іх дзеяннях следчыя знаходзяць прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 299 (парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека) КК РБ.

Пастаўшчыком піратэхнікі для святочнага салюта з'яўляецца кампанія "Пиро-Росс", прадстаўнік якой раней паведамляў рэдакцыі Office Life, што з двума іх супрацоўнікамі няма сувязі і яны знаходзяцца на допытах.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчы камітэт Па крымінальнай справе аб выбухах піратэхнічных вырабаў у Мінску затрымалі дваіх падазраваных. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика