На прасторах вясковага жыцця: словы ўдзячнасці праз раённую газету старшыні Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Маі Якімовіч выказалі жыхары вёскі Навасельцы. 21.by

На прасторах вясковага жыцця: словы ўдзячнасці праз раённую газету старшыні Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Маі Якімовіч выказалі жыхары вёскі Навасельцы

11.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


660Сёння сельвыканкамы – менавіта тое  месца, куды звяртаюцца  са сваімі праблемамі і штодзённымі жыццёвымі клопатамі вяскоўцы. Цягнуць воз цяжкіх праблем, якія ўваходзяць у сферу абавязкаў сельвыканкамаў, даводзіцца ў нашым рэгіёне  і жанчынам-старшыням. Груз той цісне не фізічна, а больш у маральным плане. Бо вёска сёння ўжо не тая. Яна старэе, губляе фізічныя сілы, а разам з імі часта і надзею. І менавіта сельвыканкамам наканавана лёсам ці, правільней будзе сказаць, даручана дзяржавай дапамагчы старым людзям, не даць ім страціць веру ў дзяржаўную справядлівасць, у тое, што жыццё (такое цяжкае і самаадданае) пражыта нездарма. І калі адкінуць у бок пафас і сказаць простымі словамі, то трэба зайсці ў кожную хату, сказаць патрэбныя словы падтрымкі вяскоўцам, пацікавіцца, як ім жывецца, праверыць умовы жыцця і бяспеку жыццядзейнасці адзінокіх састарэлых  людзей, пацікавіцца іх праблемамі, дапамагчы вырашыць. І пры гэтым на вялікай па памеры тэрыторыі сельскага савета арганізаваць работу такім чынам, каб жыхарам сельскай мясцовасці жылося лепш.

А ў рэдакцыю нашай раённай газеты са шчырымі словамі ўдзячнасці звярнуліся жыхары вёскі Навасельцы, каб расказаць аб наступным:

-На старонках “Кліч Радзімы” ад імя ўсіх жыхароў нашага населенага пункта хочам выказаць шчырыя словы ўдзячнасці старшыні Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Маі Яўгенаўне Якімовіч, выдатнаму кіраўніку і жанчыне: няўрымслівай, клапатлівай і ўважлівай да надзённых людскіх праблем і спадзяванняў.

Уся дзейнасць Маі Яўгеньеўны ў Германавіцкім сельскім Савеце – яркі прыклад таго, як улада павінна адносіцца да людзей. Вось і ў нашай невялікай па памеры і колькасці жыхароў вёсцы  даўно наспела пытанне навядзення парадку на мясцовых могілках. Парослыя бэзам, хмызняком  і небяспечнымі,  таўшчэзнымі старымі дрэвамі, — такое становішча месцаў пахавання падрывае аўтарытэт культуры, не адпавядае іх святому прызначэнню. Да таго ж пад’езд да навасельскіх могілак ускладняла незасыпаная грунтам труба  на з’ездзе з шасэйнай дарогі.   Мая Яўгеньеўна  шчыра ўзялася за арганізацыю гэтай няпростай  работы. Клёны ў два абхваты нельга было проста зрэзаць  пад корань, бо пры гэтым можна было лёгка пашкодзіць  помнікі — старшыня  нашага сельвыканкама дамовілася з альпіністамі, каб зрэзалі   дрэвы па частках. Потым арганізавала падвоз пяску, каб закрыць трубу, а затым і транспарт — вывезці пасечаныя рэшткі дрэў і іншае смецце. Разам з сяльчанамі гэта цудоўная жанчына сама займалася  пагрузкай. А ксёндз Ян Пугачоў,  дзякуй яму,   паклапаціўся пра тое, каб  агароджы, што былі ўсталяваны ля кожнага помніка, былі прыведзены ў належны стан і імі была агароджана агульная тэрыторыя месцаў пахавання.  Людзі заўважылі, што адразу стала святлей і лепш. «А ў мяне на чарзе — парадак на могілках у Грыгараўшчыне»,  — адзначыла  Мая Яўгеньеўна – наш выдатны кіраўнік.

У Навасельцах зусім няшмат жыхароў. Праз вёску праходзіць дарога. Па ёй нельга было ні праехаць, ні прайсці з-за глыбокіх каляін. «Ну і што, што нельга — амаль ніхто не жыве,» — такія разважанні сярод  чыноўнікаў сёння не рэдкасць. Але Мая Яўгеньеўна з клопатам пра людзей думала па-іншаму. Таму і  дарога пры сучасным кіраўніцтве  ў Навасельцах стала — хоць каціся.

У Маі Яўгеньеўны Якімовіч, нашай старшыні, безумоўна, высокая,  адказная пасада. Разам з тым у жанчыны няма  ганарлівасці, яна заўсёды ветлівая і ўважлівая  з людзьмі, неабыякавая да іх праблем. Мы, жыхары вёскі Навасельцы, вельмі  задаволены тым, што менавіта гэты  адказны чалавек прадстаўляе нашу ўладу на тэрыторыі сельсавета. Безумоўна, Мая Яўгенаўна лепшая сярод сваіх калег. Упэўнены, што такой думкі прытрымліваюцца і жыхары многіх іншых вёсак, што паблізу Германавіч.  Ад усяго сэрца жадаем гэтай цудоўнай жанчыне моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага, плёну ў яе такой няпростай і вельмі патрэбнай вяскоўцам працы, і шчасця ў асабістым жыцці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика