17 ліпеня пройдзе аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна. 21.by

17 ліпеня пройдзе аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна

11.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

95 кіламетраў да 95-годдзя раёна
17 ліпеня, у дзень заснавання Шумілінскага раёна, пройдзе аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння раёна.


Старт у 10.00 на цэнтральнай плошчы ў Шуміліне. Удзельнікі мерапрыемства праедуць 95 км па тэрыторыі раёна па маршруце Шуміліна – Дворышча – Мішневічы – Мазуры – Роўнае – Обаль – Кардон – Мішкавічы – Горкі – Шуміліна. Яны наведаюць буйнейшыя ў раёне брацкія могілкі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў в. Дворышча, Домік паляўнічага ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” у в. Роўнае, Обальскі музей камсамольскага падполля, Обальскі керамічны завод (аб’ект прамысловага турызму), СФГ “Раднік”, помнік прыроды “Вялікі камень” у в. Горкі, іншыя памятныя і цікавыя мясціны Шумілінскага раёна.
Да ўдзелу ў аўтапрабегу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Папярэдняя рэгістрацыя па тэл. 4-10-45.
Згодна з Палажэннем аб аўтапрабегу ўладальнікі аўтатранспартнага сродку нясуць адказнасць за яго тэхнічны стан, а таксама выдаткі па запраўцы аўтамабіля. Да ўдзелу дапускаюцца аўтамабілі, якія прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, і вадзіцелі, якія маюць стаж больш за 2 гады. Аўтапрабег праходзіць па дзеючых правілах дарожнага руху.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
95 кіламетраў да 95-годдзя раёна 17 ліпеня, у дзень заснавання Шумілінскага раёна, пройдзе аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння раёна. Старт у 10.00 на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика