Лето с доброй книгой - Брестское областное отделение СПБ
15.07.2019 10:54
—
Разное
|
Так і новыя выданні пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі былі прадстаўлены шырокаму колу аматараў друкаванага слова падчас творчай сустрэчы, якая адбылася ў кнігарні “Дружба” ў Брэсце ў межах акцыі “Лета з добрай кнігай”.
Гэта каляровае літаратурна-мастацкае выданне без сумненняў стане цудоўным падарункам для брастаўчан і гасцей горада-юбіляра. Яно было выдадзена сёлета ў рэдакцыі Брэсцкай абласной газеты “Заря” і складаецца з вершаў Георгія Сцяпанавіча, уражанне ад якіх узмацняюць фатаграфіі В. Караля і А. Шульгача. Меў слова безумоўна і сам аўтар – ён прачытаў свае творы, навеяныя мудрасцю Канфуцыя. Зінаіда Дудзюк прэзентавала слухачам дзве свае новыя кнігі: “Брэст. Храналагічны даведнік” і “Закон захавання кахання”. Першая будзе надзвычай карыснай для школьнікаў і студэнтаў, якія жадаюць ведаць глыбей гісторыю абласнога цэнтра, а другая раскрывае разнастайнасць лёсаў чалавечых. Даведнік выйшаў у выдавецтве “Альтэрнатыва”, а другая кніга Зінаіды Іосіфаўны – у ТДА выдавецтва “Чатыры чвэрці”. На сустрэчы аўтарка прачытала свой іранічны верш. Наступным выступаў Аляксандр Валковіч, падзякаваўшы ўсім тым, хто дапамог яму ў перавыданні ўнікальнай кнігі “Письма войны”. Гэты сёлета дапоўнены ўнікальны гісторыка-дакументальны публіцыстычны ілюстраваны зборнік лістоў вайны выйшаў тыражом у 300 экземпляраў да 75-годдзя перамогі над фашызмам (частка будзе перададзена ў школы Брэсцкага раёна). Паэтка Таццяна Шульга, у сваю чаргу, прачытала ўласныя вершы, прысвечаныя творчасці, і прадставіла два свае выданні: “Отражение” і “Акварельный Брест”. Абодва – сумесныя праекты аўтаркі з мастакамі: першы – са знакамітым жывапісцам, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерыем Шкарубам, другі – з таленавітымі майстрамі пэндзля Антанінай Гуршчанковай, Вольгай Данілюк, Марынай Лапо, Ігарам Раманчуком, Ганнай Чапурной-Алейнік (да юбілею Брэста). Абедзьве кнігі выйшлі ў выдавецтве ААТ “Брэсцкая друкарня”. І на завяршэнне Таццяна Шульга пазнаёміла слухачоў з плёнам сваёй шматгадовай творчай працы з таленавітай моладдзю Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, які выліўся ў метадычны дапаможнік “Путь к сердцу”. “Слово талантам”… Так называецца калектыўны паэтычны зборнік, які прадставіла на сустрэчы сусветнавядомы музычны педагог, паэт і празаік Ірына Морых. Нядаўна яна прыняла ўдзел у міжнародным літаратурным праекце, вынікам якога стаў гэты альманах (у яго ўвайшлі творы 20 лепшых паэтаў, усяго іх было 500). У хуткім часе, дарэчы, выйдзе ўласная кніга Ірыны Морых. Асаблівую цікавасць у маленькіх чытачоў выклікалі яркія, запамінальныя кніжкі брэсцкіх дзіцячых пісьменнікаў. Вячаслаў Бельцюкоў прадставіў свае “Лесные сказки”, на стварэнне якіх яго натхніла дачушка Евачка, а казачніца Вольга Сандрыкава прыйшла на сустрэчу са сваім чароўным чамаданчыкам, у якім жывуць героі яе нядаўна выдадзенай казкі “Пасхальный свет” (ілюстратар – прафесійная мастачка, дачка аўтаркі Дар’я). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так і новыя выданні пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі былі прадстаўлены шырокаму колу аматараў друкаванага слова падчас... |
|