13-14 ліпеня творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна прыняла ўдзел у VII абласным свяце народнага гумару “Спораўскія жарты” у аг. Спорава Бярозаўскага раёна.
Паспяховым было на свяце выступленне тэатра мініяцюр “Рэшата” арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” (кіраўнік Мікалай Ленкавец).
Дадому ганцаўчане вярталіся з дыпломамі, падарункамі і добрым настроем.
Дыпломы I ступені за шчыры жарт, весялосць, высокі мастацкі ўзровень рэпертуару і выканальніцкае майстэрства на абласным фестывалі народнага гумару “Спораўскія жарты” атрымалі:
— Тэатр мініяцюр “Рэшата” – за лепшую гумарыстычную праграму тэатра мініяцюр;
— творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна — за лепшую праграму на аснове традыцыйнага, рэгіянальнага гумарыстычнага фальклору;
— творчая дэлегацыя Ганцавіцкага раёна — за лепшую жартоўную песню, прыпеўку.
Віншуем з перамогай і жадаем новых творчых поспехаў!