Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца
16.07.2019 11:54
—
Разное
|
![]() ДАІ Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца. Як "Беларусь сегодня", трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў панядзелак, 15 ліпеня, на 180-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск. З невядомай прычыны грузавік DAF, якім кіраваў грамадзянін Літвы, прафесіянал з 40-гадовым стажам, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Аўтамабіль Wartburg быў разбіты. Даішнікі кажуць, што яго кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі. Пасажыраў у легкавіку не было. У ДАІ пакуль не спяшаюцца называць прычыну ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы былі цвярозыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца. Як інфармуе "Беларусь сегодня", трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў...
|
|