Брастаўчанка саскочыла з моста на чыгуначныя рэйкі, але трапіла на дах вагона. 21.by

Брастаўчанка саскочыла з моста на чыгуначныя рэйкі, але трапіла на дах вагона

23.07.2019 11:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

Брастаўчанка хацела скончыць жыццё самагубствам, але міліцыянт выратаваў яе ад спробы суіцыду. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 20 ліпеня каля 23:30. Відавочцы паведамілі ў міліцыю, што з пешаходнага моста на рэйкі саскочыла жанчына і звалілася на дах вагона.

На месца здарэння адправіўся супрацоўнік ўзвода ППСМ Брэсцкага АУСТ прапаршчык Аляксандр Качан. Ён падняўся на дах вагона. Жанчына сядзела на яго краі і пагражала саскочыць, калі да яе нехта наблізіцца. Аднак прапаршчыку ўдалося разгаварыць яе. Жанчына распавяла, што пасварылася з маці і пачуваецца нікому не патрэбнай, таму хоча наважылася на суіцыд. У 43-гадовай брастаўчанкі ёсць сын, дачка і маленькі ўнук.

Пакуль міліцыянт размаўляў з жанчынай, да вагона прыбылі ратавальнікі і брыгада хуткай дапамогі. Пабачыўшы лесвіцу ратавальнікаў, жанчына зноў пачала істэрыку, але міліцыянт угаварыў яе спусціцца наніз. У лякарні брастаўчанцы аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. 

Часова жанчыну пакінулі пад наглядам дактароў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама Брастаўчанка хацела скончыць жыццё самагубствам, але міліцыянт выратаваў яе ад спробы суіцыду. Пра гэта агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика