Ратавальнікі цалкам апаражнілі цыстэрну з газам, якая перакулілася пад Віцебскам. 21.by

Ратавальнікі цалкам апаражнілі цыстэрну з газам, якая перакулілася пад Віцебскам

25.07.2019 22:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

Ратавальнікі нарэшце цалкам спаражнілі цыстэрну са звадкаваным прапанам на месцы аварыі пад Віцебскам. Пра гэта інфармуе ў сацсетках прэс-служба МНС. 

"Самы складаны этап завершаны. У 19:15 аварыйная цыстэрна цалкам спаражнілася, пастаўленая на колавыя пары. Адпраўка яе з месца здарэння будзе ажыццёўленая пасля адбуксоўкі усіх цыстэрнаў, якія сышлі з рэек", — адзначаюць у прэс-службе.

Аварыя на чыгунцы пад Віцебскам адбылася 24 ліпеня. З рэек сышлі 15 цыстэрнаў са звадкаваным азотам. У адной з іх выявілі працечку. На ліквідацыю працечкі ратавальнікам спатрэбіліся амаль суткі. Пацярпелых пры аварыі няма.

Пасля здарэння пасажырскія цягнікі на ўчастку Орша-Віцебск не курсавалі. Цягнікі на Віцебск рухаліся абыходнымі шляхамі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by Ратавальнікі нарэшце цалкам спаражнілі цыстэрну са звадкаваным прапанам на месцы аварыі пад Віцебскам. Пра гэта інфармуе ў сацсетках прэс-служба МНС. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика