У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст. 21.by

У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў п'яны раварыст

29.07.2019 14:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


grodno.mvd.gov.by

У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў раварыст. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю на аўтадарозе Полацк — мяжа Літоўскай Рэспублікі. 54-гадовы літовец на "Фольксвагене" вяртаўся ў Вільню пасля наведвання сяброў.

Каля вёскі Катлоўка легкавік збіў раварыста. 54-гадовы кіроўца кажа, што заўважыць яго яму перашкодзіла бліжняе святло фараў, якое ён забыўся пераключыць на далёкае. 44-гадовы раварыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
grodno.mvd.gov.by У Астравецкім раёне пад коламі легкавіка з Літвы загінуў раварыст. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика