Пахаладанне ідзе ў Беларусь. 21.by

Пахаладанне ідзе ў Беларусь

29.07.2019 16:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

30 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе ад 7-9 цяпла па паўночным усходзе краіны да 18-20 па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца +17...+23, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 24-28 вышэй за нуль.

У сераду, 31 ліпеня, таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым захадзе краіны, а ўдзень у асобных раёнах па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць +5...+12, па паўднёвым захадзе чакаецца да 13-16 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 14-21 вышэй за нуль, па поўдні месцамі будзе да + 25.

У першы дзень жніўня ўначы ападкаў пераважна не чакаецца, а ўдзень у асобных раёнах па захадзе Беларусі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе 6-13 са знакам "плюс", удзень чакаецца +16...+23. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе — да 24-25 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 30 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.  Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика