У Магілёве міліцэйскі УАЗ не саступіў дарогу "Опелю"
30.07.2019 19:42
—
Разное
|
Аварыя ў Магілёве / Прэс-служба МУС Міліцэйскі УАЗ і "Опель" сутыкнуліся ў Магілёве 30 ліпеня. Аварыя адбылася каля 7:30 на вуліцы Макарава, УАЗам кіраваў 25-гадовы міліцыянт. За рулём "Опеля" была 35-гадовая магіляўчанка. На скрыжаванні раўназначных дарог міліцыянт не саступіў дарогу "Опелю". На кіроўцу міліцэйскай машыны склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў. Праўда і кіроўцы "Опеля" проста так з'ехаць не ўдалося: на яе склалі пратакол за кіраванне транспартным сродкам, на які не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо які не зарэгістраваны ў вызначаным парадку. Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Паведамляецца, што абодва кіроўцы былі цвярозыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя ў Магілёве / Прэс-служба МУС Міліцэйскі УАЗ і "Опель" сутыкнуліся ў Магілёве 30 ліпеня. Аварыя адбылася каля 7:30 на вуліцы Макарава, інфармуе БЕЛТА. УАЗам... |
|