На наваполацкім прадпрыемстве па вырабе масцікі загарэўся бітум. 21.by

На наваполацкім прадпрыемстве па вырабе масцікі загарэўся бітум

31.07.2019 10:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mchs.gov.by

30 ліпеня ў 23:37 наваполацкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар па вуліцы Прамысловай, інфармуе прэс-служба МНС.

На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі адкрытае гарэнне бітуму ў цыліндрычнай ёмістасці. Пажар здарыўся на мікрапрадпрыемстве па вырабе бітумнай масцікі ТАА "Кровальянс". Выявіў яго вартаўнік прадпрыемства, які адразу ж выклікаў падраздзяленні МНС. 

Пацярпелых пры здарэнні няма. Агонь пашкодзіў электраабсталяванне печы па падагрэве бітуму.

Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mchs.gov.by 30 ліпеня ў 23:37 наваполацкіх ратавальнікаў выклікалі на пажар па вуліцы Прамысловай, інфармуе прэс-служба МНС. На месцы выкліку супрацоўнікі МНС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика