На мазырскага пенсіянера пачалі крымінальную справу за скінутых з гаўбца котак
31.07.2019 12:46
—
Разное
|
sk.gov.by Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 69-гадовага жыхара Мазыра за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Пра гэта Удзень 10 ліпеня, як высветліла следства, мужчына гасцяваў у былой жонкі. Разам з гаспадыняй і гасцямі ён выпіваў. У кватэры таксама былі дзве коткі. У нейкі момант пенсіянер выйшаў на гаўбец і выкінуў іх з дзявятага паверха, бо яго вельмі раздражняла іх мяўканне. Адна з котак атрымала пералом пазваночніка, а другая не пацярпела. Праваахоўнікі адзначаюць, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Апошні раз яго судзілі ў 2015 годзе за крадзеж, цяпер ён знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам. Следчыя выставілі Мпенсіянеру абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, а таксама ў невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 69-гадовага жыхара Мазыра за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Удзень... |
|