Бусел у Століне разбіў фару аўтамабіля і дачакаўся ДАІ (фота). 21.by

Бусел у Століне разбіў фару аўтамабіля і дачакаўся ДАІ (фота)

05.08.2019 10:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ з буслом у Століне / МУС 

Кур'ёзнае ДТЗ адбылося 4 жніўня ў Століне, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС. 

На вуліцы Савецкай бусел гуляў па траве ўздоўж праезнай часткі. Калі міма праязджаў аўтамабіль "Прыёра", птушка вырашыла ўзляцець і ўрзалася ў машыну. Пры гэтым была разбітая фара аўто. 

Бусел пры ДТЗ не пацярпеў і нават заставаўся на месцы, пакуль не прыехаў экіпаж ДАІ складаць пратакол. "І як толькі інспектары скончылі з фармальнасцямі, бусел пакінуў месца здарэння і паляцеў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ з буслом у Століне / МУС  Кур'ёзнае ДТЗ адбылося 4 жніўня ў Століне, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба МУС.  На вуліцы Савецкай бусел гуляў па траве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика