Берасцейскае экалагічна-праваабарончае грамадскае аб’яднанне спрабуе паўторна зарэгістравацца
06.08.2019 12:52
—
Разное
|
Паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання збіраюцца ў Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. «Пасля адмовы не забаронена паўторна звяртацца і адстойваць свае правы на экалогію», – адзначыў ён: – Зноў трэба правесці ўстаноўчы сход, павінна прысутнічаць не менш за 10 чалавек. Мы маем права падаць паўторна на рэгістрацыю і гэтым маем намер скарыстацца ў бліжэйшы час. Гэта дасць магчымасць дзейнічаць нашаму экалагічнаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню і больш эфектыўна прыходзіць да чыноўнікаў і прадстаўляцца грамадскасцю, а не проста актывістамі. Як дадае Раман Кісляк, гэта дасць магчымасць стварыць шырокае, масавае грамадскае аб’яднанне, каб усе маглі далучацца да яго, і мы б паказалі, як нас шмат у Берасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўторна падаць дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання збіраюцца ў Берасці актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра... |
|