Пад Стоўбцамі ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за п'яным кіроўцам
11.08.2019 17:10
—
Разное
|
Скрыншот з відэа Пад Стоўбцамі ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за п'яным кіроўцам. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Інспектары высачылі гэты аўтамабіль і сталі яго пераследваць на дарозе раённага значэння. Аднак кіроўца толькі павялічыў хуткасць і стаў рухацца ў бок трасы М1. Патрабаванні спыніцца ён ігнараваў. Парушальнік рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, агрэсіўна манеўраваў, не даючы сябе апярэдзіць. Ён выязджаў на абочыну і разварочваўся ў недазволеным месцы. У выніку супрацоўнікі ДАІ вырашылі страляць па колах машыны з табельнай зброі, бо нават два папераджальныя стрэлы ў паветра на кіроўцу не падзейнічалі. Толькі калі яму прабілі задняе кола, ён урэшце спыніўся. Кіроўцу затрымалі і склалі на яго некалькі адміністратыўных пратаколаў, у тым ліку за п'яную язду. Мужчыне 40 гадоў, жыве ў Мінскім раёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа Пад Стоўбцамі ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за п'яным кіроўцам. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння...
|
|