Навіянкаўцы са зваротным візітам пабывалі ў гасцях у жыхароў вёскі Утканы. 21.by

Навіянкаўцы са зваротным візітам пабывалі ў гасцях у жыхароў вёскі Утканы

12.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5616

Хлебам-соллю сустракалі ўтканцы нядаўніх знаёмых, удзельнікаў праекта “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня”. Каравай для іх “замясілі” на шчырасці і “спяклі” на сяброўстве.


IMG_5622

Разам з гасцямі свята — старшынямі Канвелішскага і Пераганцаўскага сельсаветаў Ірынай Пільжыс і Людмілай Дзекан, ганаровымі землякамі — заслужаным работнікам культуры БССР Вячаславам Канстанцінавічам Мацкевічам, імя якога занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, першым сакратаром райкома камсамола, загадчыкам аддзелаьпрапаганды і агітацыі райкама партыі, сакратара райкама партыі і дырэктара Смаргонскай школы-інтэрната Валянцінай Баляславаўнай Картановіч — пакрочылі па вёсцы да галоўнай сцэны. Не раз адзначалі, якія працавітыя і, мяркуючы па сатканых дыванах і абрусах, здольныя людзі жывуць тут. За іх дабрабыт, шчаслівую долю нашчадкаў, як жыхароў Утканаў, так і суседніх Слёзкаў, Ажукальняў, разам і памаліліся на святой імшы, якую ўзначаліў ксёндз Дзмітрый Сядлецкі.


IMG_5644

IMG_5688

IMG_5714

IMG_5727

Пасля ўсіх вітала стараста вёскі Утканы Крысціна Іосіфаўна Лук’ян. Яна ўзгадала старонкі гісторыі малой радзімы. Не абышлі ўвагай удзельнікі свята гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны схілілі галовы ў Хвіліне маўчання, аддаючы даніну памяці ветэранам вайны Леаніду Андрэевічу Пчолцы і Вацлаву Францавічу Русакевічу, якія адышлі з гэтага свету.

Шанавалі на фэсце самых старэйшых жыхароў мясцовасці — Тадэвушу Карлаўну Картановіч, Ганну Уладыславаўну Мамчыц, Станіславу Станіславаўну Дудойць, Ганну Іванаўну Собаль, Марыяну Юзэфаўну Карповіч, Яўгенівуша Янавіча Бобрыка, Феліцыю Вінцэнтаўну Скайву, якая, дарэчы, на днях адзначыць 91-ы дзень нараджэння. З надыходзячым святам павіншавалі і Чаславу Рамуальдаўну Жываткевіч. Не забыліся і пра самага маленькага жыхара — Данііла Собаля, а таксама сем’і-юбіляры – ЛеакадзіюУладзіславаўну і Валерыя Іванавіча Русакевічаў, Дануту Міхайлаўну і Івана Часлававіча Крэчаў, Яніны Францаўны і Віктара Баляслававіча Карповічаў, Зою Баляславаўну і Франца Антонавіча Юрэка.


IMG_5654

IMG_5658

IMG_5666

IMG_5667

IMG_5672

IMG_5682

IMG_5695

Ва Утканах жывуць дбайныя гаспадары. Аб гэтам сведчаць іх добраўпарадкаваныя падворкі, зіхаткія рознакаляровя кветнікі. Утульна ў дварах Яніны Францаўны і Віктара Баляслававіча Карповічаў, Алены Адамаўны і Антона Феліксавіча Пукеляў, Дануты Міхайлаўны і Івана Часлававіча Крэчаў, Крысціны Іосіфаўны і Антона Эдуардавіча Лук’янаў, Чаславы Чаславаўны і Валерыя Францавіча Юрэка, Леакадзіі Уладзіславаўны і Валерыя Іванавіча Русакевічаў.


IMG_5701

IMG_5703

IMG_5709

IMG_5713

IMG_5732

IMG_5746

IMG_5762

Калі ў хатах парадак ды дабрабыт, лёгка і хораша спяваецца. Таму з-за давальненнем утканцы падпявалі артыстам Канвелішскага цэнтра культуры і вольнага часу і ўдзельнікам аматарскай творчасці з Іўеўшчыны. І нават паспаборнічалі з жыхарамі Навіянкаў, хто болей прыпеўкаў ведае.


IMG_5765

IMG_5781

IMG_5796

IMG_5813

IMG_5814

IMG_5820

IMG_5824
 

Музыка лілася, людзі адпачывалі. І з замілаваннем ціха размаўлялі пра сваю вёсачку, аднавяскоўцаў. Пэўна, не адзін з іх успомніў радкі:

Я прашу цябе, Божа,

Ты вёску гэту зберажы

І ўратуй ад няшчасця.

З неабсяжнага неба рукою сваёй

Ты пашлі жыхарам яшчэ шчасця!..


IMG_5863

IMG_5869

IMG_5874

IMG_5876

IMG_5893

IMG_5902

IMG_5928

IMG_5931

IMG_5933

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебам-соллю сустракалі ўтканцы нядаўніх знаёмых, удзельнікаў праекта “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня”. Каравай для іх “замясілі” на шчырасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика