Кіраўніцтва "начніка" пра голых пакупнікоў: увайшлі і выйшлі, інцыдэнту не было
14.08.2019 15:12
—
Разное
|
collete.com У Магілёве чацвёра маладых людзей раздзеліся і прыйшлі ў начную краму. Адзін з іх сеў на месца касіра і зрабіў сэлфі для "Інстаграма". На іншае фота трапіла шакаваная прадаўшчыца. Пра п'яную выхадку 18-гадовых хлопцаў Еўрарадыё датэлефанавалася ў начную краму "Кірмаш-2", дзе адбыўся гэты выпадак. Пункт размешчаны побач з чыгуначным вакзалам, гэта папулярнае месца для начных закупак. Мяркуючы па словах прадстаўніка адміністрацыі крамы, голыя пакупнікі для магілёўскага рытэйлу — звычайная рэч. "Інцыдэнту не было: маладыя людзі ўвайшлі і выйшлі. Ніхто не пацярпеў". Ад іншых каментарыяў адміністрацыя крамы ўстрымалася. А вось у міліцыі і Следчага камітэта іншае меркаванне: у дачыненні да голых наведвальнікаў пачаты крымінальны працэс. Іх дзеянні кваліфікуюць як злоснае хуліганства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
collete.com У Магілёве чацвёра маладых людзей раздзеліся і прыйшлі ў начную краму. Адзін з іх сеў на месца касіра і зрабіў сэлфі для "Інстаграма". На іншае фота трапіла... |
|