Двайняты пад Столінам атруціліся дзедавымі таблеткамі
20.08.2019 10:50
—
Разное
|
![]() brest.mvd.gov.by Пяцігадовыя двайняты ў вёсцы Гарадзец пад Столінам атруціліся таблеткамі, Хлопчык з дзяўчынкай адправіліся да свайго старэйшага 23-гадовага брата. Хлопец прыбіраў хату дзеда-нябожчыка і не мог належным чынам кантраляваць маленькіх гасцей. Каб не замінаць старэйшаму, дзеці пайшлі гуляць на двор. Там яны пабачылі пакеты са смеццем, якія брат выносіў з хаты. Малеча палезла ў пакеты, знайшла там дзедавы таблеткі і вырашыла імі пачаставацца. Праз пэўны час дзеці адчулі сябе нядобра і пайшлі дадому да мамы. Тая пабачыла іх стан, распытала пра здарэнне і выклікала "хуткую". Двайнятак шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай лякарні. Іх жыццю ўжо нічога не пагражае. Праверкай здарэння займаюцца праваахоўнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by Пяцігадовыя двайняты ў вёсцы Гарадзец пад Столінам атруціліся таблеткамі, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Хлопчык з дзяўчынкай...
|
|