Модернизированный цех ОАО «Гродненский стеклозавод» филиал «Елизово» заработал в пятницу
20.08.2019
—
Разное
|
Цяпер магутнасці цэха №2 з адноўленымі шклаварнай печчу і вытворчымі лініямі ўзраслі са 120 да 160 тон шкламасы ў суткі. Мадэрнізацыя ў пэўнай ступені была неабходнай мерай: прыйшоў час рэканструкцыі печы — сэрца вытворчасці, і яна дае шэраг пераваг, адкрывае перад ялізаўскімі шкларобамі новыя перспектывы. Так, адна з дзвюх тэхналагічных ліній пры рэканструкцыі аснашчана новым абсталяваннем, якое дазволіла выпускаць танкасценную бутэльку, якая лягчэй прыкладана да 20%. Дарэчы, такую прынцыпіяльна новую тэхналогію яшчэ не асвоіў ні адзін завод у Беларусі. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай. Новыя інспекцыйныя машыны французскай вытворчасці ажыццяўляюць кантроль якасці прадукцыі ў яе патоку. Увогуле, быў зроблены капрамонт усяго абсталявання ў цэху. Тут значна палепшыліся сістэмы забеспячэння вадой і сціснутым паветрам, вакуумам. Намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Алег Гербач расказаў і аб бліжэйшых планах, якія тычацца ўжо цэха №4, дзе будзе зменена сама канцэпцыя шклаварнай печы з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці. Плануецца павялічыць выпуск аблегчанай бутэлькі, а новая сістэма ўтылізацыі цяпла дазволіць абыходзіцца без газавай кацельні. Праведзеную мадэрнізацыю можна лічыць часткай праграмы замяшчэння ў Беларусі пластыкавай тары шкляной — гэта падкрэсліў на сустрэчы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец. З цягам часу экалагічная дасведчанасць людзей узрастае, усё больш беларусаў аддае перавагу менавіта шклу. Ішла размова ў цэху і аб агульных перспектывах развіцця шкловытворчасці ў краіне і нават аб тым, каб выдзеліць у асобнае прафесійнае свята дзень шкларобаў — заслужылі! Завяршылася мерапрыемства ўрачыстасцю, прысвечанай не толькі адкрыццю рэканструяванага цэха, але і нядаўняму Дню будаўніка. Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўзнагароджана начальнік службы тэхнічнага кантролю Наталля Фядзько, Падзякай міністра — начальнік цэха шклатары № 4 Андрэй Сілін, Падзячнымі лістамі кіраўніцтва ААТ “Гродзенскі шклозавод” — памочнік кіраўніка Вольга Галацэвіч, начальнік службы электронных і аўтаматычных сістэм кіравання Максім Гапановіч, старшыя майстры цэхаў № 4 і № 2 Вольга Баразна і Наталля Пашкевіч. Таксама 10 лепшых працаўнікоў атрымалі каштоўныя падарункі. Сімвалічную стужку пераразаюць генеральны дырэктар ААТ “Гродзенскі шклозавод” Юрый Скрыпко, дырэктар філіяла “Ялізава” Дзяніс Юрчанка і намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец.
Валянціна КОРБАЛЬ. v.korbal@gzt-akray.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер магутнасці цэха №2 з адноўленымі шклаварнай печчу і вытворчымі лініямі ўзраслі са 120 да 160 тон шкламасы ў суткі. Мадэрнізацыя ў пэўнай ступені была...
|
|