У Мінску падлеткі скрадалі сім-карты, каб браць на іх мікра-крэдыты. 21.by

У Мінску падлеткі скрадалі сім-карты, каб браць на іх мікра-крэдыты

22.08.2019 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінску падлеткі прасілі ў прахожых мабільны тэлефон, каб пазваніць і незаўважна скрадалі сім-карты, а пасля бралі на іх мікра-крэдыты. Як інфармуе прэс-служба МУС, група зламыснікаў дзейнічала каля месяца. Сім-карты выцягваў з тэлефонаў 17-гадовы хлопец, які перадаваў іх 16-гадовай знаёмай дзяўчыне. Яна і брала мікра-крэдыты на іх у памеры 100 рублёў. Грошы дзяўчына пераводзіла іншаму свайму знаёмаму, які іх ёй мусіў вярнуць.

Міліцыі вядома, што ад дзеянняў зламыснікаў пацярпелі 4 чалавекі, адпаведна, страты склалі 400 рублёў. Праваахоўнікі заклікаюць грамадзян быць пільнымі. Адзначаецца, што ў людзей узнікаюць праблемы праз залішнюю даверлівасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Мінску падлеткі прасілі ў прахожых мабільны тэлефон, каб пазваніць і незаўважна скрадалі сім-карты, а пасля бралі на іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика