Міліцыянтам давялося ўжыць зброю, каб затрымаць пружанскага дэбашыра з сякерай. 21.by

Міліцыянтам давялося ўжыць зброю, каб затрымаць пружанскага дэбашыра з сякерай

23.08.2019 13:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


brest.mvd.gov.by

Ужыць зброю давялося міліцыянтам у Пружанскім раёне пры ўтаймаванні хулігана, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
 
На нумар 102 затэлефанавала 37-гадовая жыхарка вёскі Слабудка. Яна распавяла, што грамадзянскі муж пагражае ёй сякерай. На месца здарэння адправіліся міліцыянты. 

Каля шматпавярховіка яны пабачылі мужчыну з сякерай. Міліцыянты запатрабавалі пакласці сякеру на зямлю і добраахвотна здацца. Аднак мужчына пайшоў у іх бок з сякерай у руках.

Праваахоўнікі некалькі разоў стрэлілі ў паветра для папярэджання. Пасля гэтага мужчына спалохаўся і паспрабаваў уцячы ў бок гаражоў. Але мінак, які ішоў яму насустрач, дапамог міліцыянтам затрымаць яго. 

Выявілася, што раней судзімы мужчына быў п'яны. Праваахоўнікі праводзяць праверку інцыдэнту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by Ужыць зброю давялося міліцыянтам у Пружанскім раёне пры ўтаймаванні хулігана, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.   На нумар 102...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика