Адзіны дзень інфармавання ў чарговы раз прайшоў на Асіповіччыне
23.08.2019
—
Разное
|
Размова па сутнасці — лейтматыў нядаўніх сустрэч старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага з працоўнымі калектывамі. Прайшлі яны ў рамках адзінага дня інфармавання, і, як звычайна, закраналіся не толькі вынесеныя на парадак дня пытанні абароны мацярынства і дзяцінства, прафілактыкі наркаманіі ў краіне ці сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны і Асіповіччыны ў першым паўгоддзі. Адкрытая гутарка кіраўніка раёна з людзьмі распачалася ва УКП ЖКГ, а потым мела працяг на заводзе аўтаагрэгатаў, дзе да размовы з работнікамі далучыліся яшчэ прадстаўнікі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы — галоўны рэдактар камунальнага выдавецтва ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Святлана Шутава і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Алег Корапаў. Пытанні працаўнікоў тычылі-ся самых розных бакоў жыцця рэгіёна. Добраўпарадкаванне горада і стан нашых дарог, рамонт сярэдняй школы № 4 і аўтамабільнага маста праз чыгунку, магчымасць карэкціроўкі рэжыму работы рэстарана “Юбілейны” і заняткаў у школах, заўтрашні дзень стадыёна “Лакаматыў”, ход будоўлі новага корпуса райбальніцы, стан пітной вады ў райцэнтры — гэта далёка не ўсе тэмы, якія ўздымаліся ў чацвер неабыякавымі землякамі. Па большасці пытанняў людзі былі праінфармаваны адразу, а адказы на асобныя атрымаюць пасля іх дадатковага вывучэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова па сутнасці — лейтматыў нядаўніх сустрэч старшыні райвыканкама Канстанціна Жыгуцкага з працоўнымі калектывамі. Прайшлі яны ў рамках адзінага дня...
|
|