У Гродне агучаны прысуд за "дзедаўшчыну" ў вучэльні алімпійскага рэзерву
23.08.2019 17:36
—
Разное
|
![]() pixabay.com У Гродне агучаны прысуд за "дзедаўшчыну" ў вучэльні алімпійскага рэзерву. Як прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці, трое навучэнцаў з старэйшых курсаў збівалі малодшых — кулакамі ў грудзі, баксёрскімі пальчаткамі і нават спартыўным абуткам па ягадзіцах. Расследаванне пачалося ў канцы мінулага года, калі пракурорская праверка знайшла парушэнні ў працы навучальнай установы. Была звернута ўвага на факты, калі перспектыўныя спартсмены неўзабаве пасля паступлення ў вучэльню забіралі дакументы. Высветлілася, што там панавала "дзедаўшчына". Дырэктара і яго намесніка хутка звольнілі, дысцыплінарныя спагнанні атрымалі спартыўныя функцыянеры з аблвыканкама. А крымінальная справа, распачатая ў дачыненні хуліганаў, дайшла да суда. Аднаму з іх 20 гадоў, двум — па 19. Пацярпелыя былі ва ўзросце 14-16 гадоў. Іх збівалі за спазненне на трэніроўкі, за беспарадак у пакоі і г. д. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Гродне агучаны прысуд за "дзедаўшчыну" ў вучэльні алімпійскага рэзерву. Як інфармуе прэс-служба пракуратуры Гродзенскай вобласці, трое навучэнцаў з... |
|