У Магілёве п’янаму пакупніку не ставала грошай і ён разграміў краму. 21.by

У Магілёве п’янаму пакупніку не ставала грошай і ён разграміў краму

24.08.2019 16:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з месца здарэння

У Магілёве п’яны пакупнік разграміў краму, бо яму не ставала грошай на аплату тавару. Як паведамляе сайт chp24.by са спасылкай на прэс-службу Дэпартамента аховы МУС, інцыдэнт здарыўся 22 жніўня каля 16:00.

30-гадовы малады чалавек з яўнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення прыйшоў у адну з мясцовых крамаў, узяў хлеб, малако і згушчонку ды скіраваўся да касы. Дастаткова  грошай для разліку за тавар ён не меў і заявіў, што прадавачка магла б дадаць яму патрэбную суму. Але супрацоўніца крамы адмовілася.

Гэтая адмова прывяла пакупніка ў шаленства: ён стаў мітусіцца па краме і бурыць усё навокал: перакуліў шафу з прадуктамі, схапіў скрыні з дробным таварам і кідаў у прадаўца. Жанчына не пацярпела, бо ўдала ўвярнулася, паспеўшы пры гэтым націснуць трывожную кнопку.

Дэбашыр уцёк, але яго затрымалі праз 10 хвілінаў. Цяпер на мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з месца здарэння У Магілёве п’яны пакупнік разграміў краму, бо яму не ставала грошай на аплату тавару. Як паведамляе сайт chp24.by са спасылкай на прэс-службу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика