Лекары шукалі вяскоўца, якога пакусаў шалёны янот, а ён апынуўся ў СІЗА. 21.by

Лекары шукалі вяскоўца, якога пакусаў шалёны янот, а ён апынуўся ў СІЗА

26.08.2019 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Сенненскім раёне ў вёсцы Атраднае шалёнага янота спрабавалі пасадзіць на ланцуг. Трое мужчын адзначалі прафесійнае свята. Калі яны пабачылі каля сабачай будкі янота, вырашылі яго злавіць. Жывёла некалькі разоў укусіла аднаго з мужчын за руку. Пасля гэтага ў вёску выклікалі хуткую.

Як піша "Голас Сенненшчыны", на машыне хуткай дапамогі пакусанага мужчыну павезлі ў бальніцу, а янот застаўся на падворку. Адзін з мужчын яго ўдарыў. Жывёла адказала — укусіла яго за нагу. Толькі пасля гэтага прыехалі ветэрынары. Высветлілася, што янот хворы на шаленства. Тады пачалі шукаць другога мужчыну, а ён паехаў у раённы цэнтр і... знік. Знайшлі яго ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.

Цяпер пакусаным вяскоўцам давядзецца прайсці курс лячэння. Назіранне ўстанавілі нават за сабакам, каля будкі якога адбылася сутычка з шалёным янотам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Сенненскім раёне ў вёсцы Атраднае шалёнага янота спрабавалі пасадзіць на ланцуг. Трое мужчын адзначалі прафесійнае свята. Калі яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика