Асіповічы: хроніка здарэнняў
27.08.2019
—
Разное
|
ДАI. Здзейснена 87 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі і 1 — без права кіравання, 6 пешаходаў-веласіпедыстаў. Адбылося 9 ДТЗ, у адным з іх загінуў пешаход. У рамках спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Увага — дзеці”, што праходзяць з 25 жніўня па 5 верасня, вадзіцелям трэба рухацца ў светлы час сутак з уключаным бліжнім святлом фар. 30 жніўня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Бяспечная дарога ў школу — задача дарослых”. РАНС. 24 жніўня адбыўся пажар жылога дома ў в. Дварок, у выніку чаго загінулі 2 чалавекі, 1971 і 1968 гг. нараджэння. 26 чысла ў Краях у выніку адкрытага ўзгарання дома па вул. Надрэчнай знішчаны яго дах, перакрыццё і маёмасць дома. Дэпартамент аховы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 чалавек, што знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 3 і 2 — здзейснілі дробныя хуліганства і крадзеж адпаведна, 7 — парушылі ПДР, 2 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні. ІАЖіРС. Складзена 5 пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАI. Здзейснена 87 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі і 1 — без права кіравання, 6 пешаходаў-веласіпедыстаў. Адбылося 9...
|
|