У выходныя захаваецца спякотнае надвор'е — да +30. 21.by

У выходныя захаваецца спякотнае надвор'е — да +30

30.08.2019 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У суботу, 31 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе слабы. 

Уначы прагназуецца 11-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +22...+27, па паўднёвым захадзе чакаецца да 29 вышэй за нуль.

1-2 верасня таксама будзе пераважаць цёплае без ападкаў надвор'е. Уначы і зранку чакаюцца слабыя туманы.

1 верасня ўначы прагназуецца 9-16 са знакам "плюс". Удзень будзе 22-28  цяпла, па паўднёвым захадзе чакаецца 29-30 вышэй за нуль.

Уначы 2 верасня тэрмометры пакажуць +11...+17, удзень прагназуецца ад 24 да 31 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 31 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.  Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика