Турніры па гандболе і веславанні. У Слоніме спаборнічаюць спартсмены. 21.by

Турніры па гандболе і веславанні. У Слоніме спаборнічаюць спартсмены

01.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Турніры па гандболе і веславанні. У Слоніме спаборнічаюць спартсмены

Падчас маштабнага святкавання Дня беларускага пісьменства праходзілі спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ сярод адзіночнікаў. Спартсмены, якіх сабралася амаль сто чалавек, спаборнічалі на дыстанцыі 500 метраў. Старт першаму заезду даў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук. 

IMG_6562.JPG
IMG_6565.JPG
IMG_6574.JPG
IMG_6579.JPG

Пераможцамі заплыву ў каноэ-адзіночцы сталі Аліна Шырокава, Данііл Лысуха і Іван Панасеня. А па выніках заплыву на байдарках, перамаглі Максім Захарчук, Уладзімір Цыпурка, Уладзіслаў Троцкі і Юрый Беласкірскі.

Падчас свята ў Слоніме адбыліся таксама спаборніцтвы па гандболе сярод юнакоў 14-16 гадоў. Пазмагацца за званне мацнейшых на спартыўнай пляцоўцы СДЮШАР №2 Слоніма сабраліся дзевяць каманд з розных школ горада. 

20190901122646_IMG_5064.JPG
20190901122956_IMG_5074.JPG
20190901123013_IMG_5080.JPG

Усяго спартсменам давялося адыграць дзесяць гульняў, кожная з якіх трымала ў напрузе і балельшчыкаў, і саміх удзельнікаў, і, варта адзначыць, усе гульцы праявілі добрую фізічную падрыхтоўку і паказалі годныя вынікі. Дарэчы, спаборніцтвы праходзілі па алімпійскай сістэме. 

IMG_6481.JPG
20190901123039_IMG_5093.JPG
20190901123139_IMG_5100.JPG
20190901123142_IMG_5103.JPG

Так, па выніках усіх дзесяці гульняў, пераможцамі сталі вучні СШ №10, на другім месцы размясцілася каманда юнакоў СШ №7, а заслужанае трэцяе месца дасталася спартсменам, якія прадстаўлялі гонар СШ №2. І, канешне, не абышлося і без узнагарод: каманды-пераможцы атрымалі заслужаныя граматы. 

IMG_6471.JPG
IMG_6486.JPG
IMG_6523.JPG
IMG_6533.JPG
IMG_6541.JPG
IMG_6546.JPG
IMG_6590.JPG
IMG_6612.JPG
IMG_6648.JPG
IMG_6654.JPG

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас маштабнага святкавання Дня беларускага пісьменства праходзілі спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ сярод адзіночнікаў. Спартсмены, якіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика