Як разам абуладкаваць вясковыя могілкі. 21.by

Як разам абуладкаваць вясковыя могілкі

11.09.2019 16:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зрэзаць высокае дрэва на могілках – праблема, бо зрабіць гэтую нялёгкую справу якасна, не пашкодзіўшы помнікі і агароджы, могуць толькі прафесіянальныя прамысловыя альпіністы (арбарысты). Дарэчы, паслуга каштуе нятанна, каля двухсот рублёў за адно дрэва.
На працягу апошніх трох гадоў жыхары аграгарадка Хатынічы і вёскі Ганцавічы сабралі грошы і зрэзалі старыя дрэвы на сваіх могілках. Мінулагодняй восенню паспрабавалі ў гэтай справе сябе і дзяніскаўцы. Тыя, чые родзічы спачываюць на могілках па-суседску, стварылі міні-кааператыў, сабралі сродкі і запрасілі арбарыстаў з Пінска. Да іх далучыліся і сельвыканкамаўскія работнікі: дапамаглі не толькі грашыма, але і сілай. Пасля невыносна цяжкай работы на могілках (голле, калоды выносілі за плот нават жанчыны) па зрэзванні дрэў была пастаўлена кропка. Чаму? Па-першае, калі ў Хатынічах і Ганцавічах большасць працаздольнага, маладога насельніцтва, то ў Дзяніскавічах – людзі сталага ўзросту, нямоглыя. Па-другое, практыка паказвае, што нават міні-кааператыў стварыць не атрымліваецца. У самым цэнтры могілак пахаванні датуюцца канцом дзевятнаццатага – пачаткам дваццатага стагоддзя. І хто ведае, дзе зараз знаходзяцца нашчадкі, можа, таксама на гэтых жа кладах?
Неяк надалася нагода агучыць дзяніскавіцкую праблему старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміру Бялову, на што ён прапанаваў:
– А чаму б, як кажуць, усёй грамадой не сабраць грошы? На дзяніскавіцкіх могілках вечным сном спачываюць і мае прашчуры. Я першым зраблю ўнёсак.
…У ведамасці па зборы сродкаў на зрэзванне старых дрэў на дзяніскавіцкіх могілках пакуль што пяць прозвішчаў: Бялоў, Шапель, Сарокаў, Пупач, Дубоўская. Думаю, што да добрай справы абавязкова далучацца ўраджэнцы вёскі, якія жывуць у райцэнтры і за яго межамі. Упэўнена, што ў баку не застануцца дзяніскаўцы. Пабудавалі ж яны ўласнымі сіламі храм у вёсцы!


Галіна ПУПАЧ.

P.S. Сродкі на зрэзванне старых дрэў на дзяніскавіцкіх могілках можна прынесці ў рэдакцыю раённай газеты «Савецкае Палессе» або ў Дзяніскавіцкі сельвыканкам.
Давайце разам зробім богаўгодную справу – навядзём парадак у святым месцы, на зямлі, якая нас узгадавала і дзе спачываюць нашы продкі.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрэзаць высокае дрэва на могілках – праблема, бо зрабіць гэтую нялёгкую справу якасна, не пашкодзіўшы помнікі і агароджы, могуць толькі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика