13 гадоў калоніі: суд вынес прысуд cтаўбцоўскаму школьніку за двайное забойства
11.09.2019 17:12
—
Разное
|
![]() У зале суда / Еўрарадыё Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Стаўбцоўскім судзе вынес прысуд па рэзананснай справе 16-гадовага школьніка, якога абвінавачвалі ў забойстве настаўніцы і вучня ў Стоўбцах. Вадзіма Мілашэўскага прысудзілі да 13 гадоў выхаваўчай калоніі. Суд цалкам задаволіў патрабаванні абвінавачання. 13 гадоў зняволення гэта максімальна дапушчальны тэрмін для непаўнагадовага. Таксама за нанесеную маральную шкоду з хлопца на карысць сваякоў забітай настаўніцы будзе спагнана 110 тысяч рублёў.
Гэтае забойства, якое шакавала Беларусь, адбылося ў стаўбцоўскай школе №2 11 лютага 2019 года. Вучань 10-га класа Вадзім Мілашэўскі ўдарыў нажом настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства і вучня 11-га класа, абое памерлі на месцы. Яшчэ двух чалавек абвінавачваны параніў, пасля чаго схаваўся з месца здарэння. Неўзабаве яго знайшлі ў пад'ездзе аднаго з шматкватэрных дамоў. У яго заплечніку быў нож, малаток і піратэхніка, якую ён узяў з сабой у школу, але не выкарыстаў. Падлетка судзілі па трох артыкулах: забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139); замах на забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139); асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Паколькі судзілі непаўналетняга, то на пасяджэннях не прысутнічалі журналісты. У залу суда былі дапушчаныя толькі сваякі забітых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зале суда / Еўрарадыё Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Стаўбцоўскім судзе вынес прысуд па рэзананснай справе 16-гадовага школьніка, якога...
|
|