Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА адзначыла, што Белстат разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый, і расказала аб тым, які працэнт можна лічыць выдатным рэзультатам. Адна з галоўных задач перапісу — устанавіць максімальна дакладную колькасць насельніцтва краіны. Белстат разлічвае, што з выкарыстаннем усіх цяперашніх навацый атрымаецца перапісаць максімальную колькасць людзей. «Цяпер рыхтуецца загад па зацвярджэнні мэтавых паказчыкаў для ацэнкі правядзення і якасці перапісу. Для сябе мы ўстанаўліваем: больш за 98 працэнтаў перапісаных — выдатна, 95-98 працэнтаў — добра, менш за 95 працэнтаў — здавальняюча. Удзельная вага колькасці насельніцтва, перапісанага праз інтэрнэт: больш за 25 працэнтаў — выдатна, 20-25 працэнтаў — добра, менш за 20 працэнтаў — здавальняюча», — растлумачыла Іна Мядзведзева. Дарэчы, на 1 жніўня ў Беларусі пражывала 9 млн 454,1 тыс. чалавек. «Перапіс дае карэктную інфармацыю аб колькасці насельніцтва, колькасці дамашніх гаспадарак, сем’ях (колькі, якія яны, уся дэмаграфічная раскладка). І гэта дае магчымасць карэктна выбудаваць работу ўсёй дзяржавы. Мы прадастаўляем унікальную інфармацыю аб тым, як размешчаны працоўныя рэсурсы, чаму насельніцтва не працуе ў адным горадзе, а едзе ў іншы і г.д. Раз у дзесяць гадоў мы атрымліваем інфармацыю аб фактычным беспрацоўі. Штоквартальна публікуем даныя выбарачнага абследавання па вывучэнні занятасці, у якім удзельнічае невялікі працэнт насельніцтва. Самае галоўнае, што мы атрымліваем, — прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Наступныя 10 гадоў будзем будаваць разлікі і прагнозныя параметры, грунтуючыся на даных перапісу», — акрэсліла важнасць правядзення гэтай працэдуры Іна Мядзведзева. Пры гэтым яна выказала пазіцыю, што ў Беларусі няма неабходнасці ўводзіць нейкія штрафы адносна тых, хто катэгарычна адмаўляецца перапісвацца. Тым больш што пробны перапіс паказаў адкрытасць насельніцтва. З 4 па 30 кастрычніка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва пад лозунгам «Погляд на рэчаіснасць — крок у будучыню». Папярэдняя кампанія праводзілася 10 гадоў таму. Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці. Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома ў час вуснага апытання перапісчыка. Месцы для стацыянарных участкаў амаль усюды вызначаны. Інфармацыя аб адрасах будзе размешчана на сайце Белстата, тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі, магчыма, па просьбе камітэта праінфармуюць жыхароў раёнаў і сайты райвыканкамаў. Таксама ёсць дамоўленасць з ЖКГ аб інфармаванні насельніцтва праз жыроўкі. Паралельна з 4 па 18 кастрычніка будуць працаваць мабільныя стацыянарныя ўчасткі. Інакш кажучы, усе арганізацыі, якія пажадаюць прыняць у сябе перапісчыкаў (пазней яны выйдуць па дамашніх адрасах), могуць накіраваць заяўкі. І такіх ужо цяпер аказалася нямала. Іна Мядзведзева дадала, што Белстат нацэліў органы дзяржаўнага кіравання перапісацца пры дапамозе інтэрнэту. Дарэчы, гэта стане зручным спосабам і для беларусаў, якія часова знаходзяцца за мяжой (калі чалавек пражывае менш як год за межамі краіны, перапісацца ён абавязаны, але гэта могуць зрабіць за яго і паўналетнія сваякі). «Мы рыхтуем і перапісчыкаў у арганізацыях аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, закрытых установах. Гэта работнікі такіх арганізацый, якія прайшлі ўжо навучанне, — адзначыла кіраўнік Белстата. — Для кіруючага складу мы правялі навучальны семінар на базе Белстата. Астатнія пройдуць навучанне з 17 верасня ў тэрытарыяльных органах дзяржаўнай статыстыкі». Яна дадала, што ў спецыялізаваных, спецыяльных установах закрытага і адкрытага тыпаў будуць працаваць амаль 2,7 тыс. перапісчыкаў. У сукупнасці ўсе новыя падыходы да правядзення перапісу дапамогуць скараціць у тры разы колькасць перапіснога персаналу, амаль у столькі ж разоў зменшыць час запаўнення перапіснога ліста. І, вядома, павысіць якасць працэдур. Дапаможа пры правядзенні перапісу і спецыяльны кол-цэнтр, у які можна звярнуцца з любымі пытаннямі па тэме. Ужо цяпер працуе прома-сайт перапісу па адрасах www.перапіс.бел і www.census.by, дзе можна азнаёміцца з данымі кампаніі 2009 года і знайсці карысную інфармацыю і парады аб маючай адбыцца падзеі. Першую інфармацыю аб колькасці насельніцтва Белстат прадаставіць у лютым 2020 года. Разгорнутую па сацыяльна-дэмаграфічных характарыстыках, у тым ліку фактычным беспрацоўі, — у ліпені 2020 года, а інфармацыю па самай складанай частцы апытання — дзейнасці насельніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі — у ліпені 2021 года
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/belstat-maksimalnaja-zadacha-perapisu-jae-projdze-bolsh-za-98-pratsentau-naselnitstva-zvysh-25-81162-2019/
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая
Досрочная профессиональная пенсия назначается и выплачивается застрахованному лицу при наличии следующих условий:
-достижение требуемого возраста;
-наличие установленного ...
В целях проведения единой государственной политики, обеспечения экономических интересов государства в области рыбохозяйственной деятельности, а ...
«КЛІЧ РАДЗІМЫ» Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ
Центр банковских услуг №243 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) Региональной дирекции по Витебской области ОАО "Белагропромбанк" приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
На тэлеканале «Мясцовы час» (БТ-4) глядзіце матэрыял пра наш раён
ПАДПІСКА-2019
А ТЫ ПАДПІСАЎСЯ НА "КЛІЧ РАДЗІМЫ?
ЗРАБІ СВОЙ ВЫБАР — ПАДПІШЫСЯ НА РАЁНКУ!!!!
У ІНТЭРНЭЦЕ НАС ЧЫТАЙ, АЛЕ І ПРА ДРУКАВАНЫ ВАРЫЯНТ НЕ ЗАБЫВАЙ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ И НА САЙТЕ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ
Стоимость рекламы в газете (в номерах за среду и субботу) — 1 руб. 28 коп. за 1 см2.
На поздравления и благодарности скидка 30 процентов. Обращаться по телефону 802154 4-17-30 (факс).
По вопросам размещения рекламы обращаться по телефону 802154 4-17-30.
Банковские реквизиты:
BY80BAPB30154811300420000000 в г.п. Шарковщина ОАО "Белагропромбанк" г. Минск, BIC банка BAPBBY2X
УНП 300148363
Эл. почта: Gazeta_shar@mail.ru
РЕКЛАМА НА САЙТЕ
Реклама в виде публикаций в новостях:
1 знак (без пробелов) -1 копейка минимальный срок размещения 3 суток
1 фото в тексте – 0,5 руб.
1 ссылка в тексте – 0,5 руб.
Реклама на главной странице сайта:
Средняя колонка:
Текстовое объявление (до 300 знаков) минимальный срок размещения 3 суток.
1 знак (без пробелов) – 2 копейки
От 300 до 500 повышен. коэффиц.-2,0 = 4 копейки
Баннер (250х185) – 1р.35 коп.
Колонка справа:
Баннер(310х230) – 2 руб. минимальный срок размещения 3 суток.
Репост в подарок.
Более подробно смотрите на странице "РЭКЛАМА Ў ГАЗЕЦЕ І НА САЙЦЕ"