13 верасня свой чарговы юбілей адзначае Мікалай Аляксеевіч Макаранка
13.09.2019
—
Разное
|
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны былы намеснік старшыні і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Мікалай Аляксеевіч Макаранка. З адметнай датай у жыцці Мікалая Аляксеевіча павіншавалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, яго намеснік Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Вільгельмаўна Клімза і старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава. Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ. |
|