У Брэсце легкавік некалькі разоў перакуліўся ад сутыкнення. 21.by

У Брэсце легкавік некалькі разоў перакуліўся ад сутыкнення

14.09.2019 17:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


@pressmvd

У Брэсце адбылося ДТЗ, у выніку якога легкавік "Рэно" сутыкнуўся з "Кіа" і некалькі разоў перакуліўся. Паводле прэс-службы МУС, аварыя здарылася сёння па абедзе ў раёне вуліцы Пушкінскай.

За рулём "Рэно" быў 30-гадовы брэстаўчанін і рухаўся вуліцай Пушкінскай. Аўтамабілем "Кіа" кіраваў 36-гадовы мясцовы жыхар і ехаў бульварам Касманаўтаў у бок вуліцы Арджанікідзэ. На скрыжаванні машыны сутыкнуліся, ды так моцна, што "Рэно" стала круціць.

Пацярпела 35-гадовая пасажырка "Рэно", якая знаходзілася на пярэднім сядзенні — жанчыну з траўмамі даставілі ў лякарню.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Пакуль вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
@pressmvd У Брэсце адбылося ДТЗ, у выніку якога легкавік "Рэно" сутыкнуўся з "Кіа" і некалькі разоў перакуліўся. Паводле прэс-службы МУС, аварыя здарылася сёння па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика