У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы: у аднаго зламаны нос. 21.by

У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы: у аднаго зламаны нос

15.09.2019 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Скрыншот

У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы ля аднаго з рэстаранаў хуткага харчавання. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама,  інцыдэнт здарыўся 7 верасня.

Кіроўца "Фольксвагена" шукаў на паркоўцы месца і, здавалася б, знайшоў вольную пляцоўку. Пачаў паркавацца заднім ходам, але яго апярэдзіў кіроўца "Кіа" і заняў машына-месца.

Уладальнік "Фольксвагена" пайшоў высвятляць адносіны і абсыпаў крыўдзіцеля нецэнзурнай лаянкай. Тут выйшаў знаёмы ўладальніка "Кіа", які прыбыў сюды на сваёй "Таёце" і гукнуў гаспадара "немца". Той пайшоў і штурхнуў жыватом кіроўцу "Таёты", а ў адказ атрымаў некалькі моцных удараў і паламаны нос.

На гаспадара "Таёты" завялі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы ля аднаго з рэстаранаў хуткага харчавання. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама,  інцыдэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика