Віцяблянін знайшоў два марскія гадзіннікі з радыяцыяй. 21.by

Віцяблянін знайшоў два марскія гадзіннікі з радыяцыяй

16.09.2019 11:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

15 верасня ў 18:28 да віцебскіх ратавальнікаў звярнуўся мужчына з паведамленне, што ў яго ёсць два марскія гадзіннікі з перавышэннем радыяцыйнага фону, паведамляе прэс-служба МНС.

Дакументаў з тэхнічнымі характарыстыкамі гадзіннікаў не было. Ратавальнікі правялі замеры гама- і бэта-выпраменьвання: на паверхні абодвух прыстасаванняў фон быў значна вышэйшы за натуральны.

Паводле папярэдніх звестак, у люмінесцэнтнай фарбе пакрыцця цыферблата для святла выкарыстоўвалася радыеактыўнае рэчыва радый-226. Гэтыя даныя ўдакладняюцца. Пытанне пра ўтылізацыю гадзіннікаў вырашаецца.

Дарэчы, падобны выпадак адбыўся 7 верасня ў Міёрскім раёне. Там мужчына знайшоў карабельны гадзіннік з радыяцыяй і прынёс яго да ратавальнікаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by 15 верасня ў 18:28 да віцебскіх ратавальнікаў звярнуўся мужчына з паведамленне, што ў яго ёсць два марскія гадзіннікі з перавышэннем радыяцыйнага фону,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика