У Калінкавічах мужчына вынес з чужога дома 21 тысячу долараў. 21.by

У Калінкавічах мужчына вынес з чужога дома 21 тысячу долараў

17.09.2019 13:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gomel.mvd.gov.by

34-гадовы жыхар Калінкавічаў звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Заява паступіла 26 жніўня а другой гадзіне ночы. Напярэдадні позна ўвечары гаспадар прыватнага дома прымаў гасцей. Пасля іх сыходу ён не зачыніў дзверы. А другой гадзіне ночы мужчына звярнуў увагу, што знікла сумачка жонкі з паліцы каля дзвярэй. Пасля нядоўгіх пошукаў сумачку знайшлі каля ўвахода ў дом. Было бачна, што ў ёй хтосьці пагаспадарыў: знік залаты пярсцёнак. Пазней гаспадары пабачылі на вуліцы прыстаўленую да плота лаўку і зразумелі, што да іх забіраўся чужак.

Гаспадар кінуўся глядзець хованку, дзе трымаў грошы, — і не знайшоў іх. Здабычай зламысніка сталі 5000 долараў, 25 000 беларускіх і 300 000 расійскіх рублёў. У эквіваленце — больш за 21 тысячу долараў.

Падазрэнне аператыўнікаў выпала на мужчыну, раней судзімага за крадзеж, які летась выйшаў на волю, але доказаў яны не мелі. 

15 верасня ён прыехаў у Гомель на кансультацыю ў абласную клініку. Потым пагуляў па горадзе і зайшоў у аддзяленне банка. А на выхадзе яго ўжо чакалі міліцыянты. У РАУС агледзелі змесціва яго заплечніка: там было 6 тысяч долараў і каля 2 тысяч беларускіх рублёў. 39-гадовы мужчына прызнаўся ў крадзяжы.

Вярнуць удалося частку скрадзенага. Пэўную суму зламыснік паспеў патраціць на элітны алкаголь і прадукты. Акрамя таго, ён дарыў кветкі дзяўчатам і нават пазычыў грошы знаёмаму.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mvd.gov.by 34-гадовы жыхар Калінкавічаў звярнуўся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Заява паступіла 26 жніўня а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика