Ідзе збор подпісаў. 21.by

Ідзе збор подпісаў

18.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна выбарчая кампанія дала старт новаму этапу: зараз ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Адпаведна, распачаўся збор подпісаў грамадзян у падтрымку асоб, прапануемых для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.

Падпісныя лісты запаўняюцца аўтографамі выбаршчыкаў, у тым ліку і падчас пікетаў. Як паказвае практыка, гэта найбольш эфектыўная форма работы і ўзаемадзеяння з насельніцтвам. Часцей за ўсё ў нашым райцэнтры пікеты выстаўляюцца ля гандлёвага комплекса “Сіці Мол”. Яно і зразумела: гэта месца, дзе заўсёды бывае шмат не толькі асіпаўчан, але і жыхароў раёна. Трэба адзначыць, што землякі праяўляюць жывы інтарэс да работы пікетаў, цікавяцца парадкам збору подпісаў, іншай інфармацыяй датычна выбараў, якую ахвотна паведамляюць ім члены ініцыятыўных груп.

Адна з умоў, каб пакінуць сваё прозвішча ў падпісным лісце, — наяўнасць пашпарта. Так што ў гэтыя дні зусім не лішнім будзе мець гэты дакумент пры сабе. Асіпаўчане ўжо не раз даказвалі, што да выбарчай справы падыходзяць з адказнасцю і неабыякавасцю. Ёсць усе падставы меркаваць, што і парламенцкія выбары-2019 пройдуць у раёне на належным узроўні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна выбарчая кампанія дала старт новаму этапу: зараз ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика