Кореличская райинспекция природных ресурсов призывает 22 сентября не использовать автомобили. 21.by

Кореличская райинспекция природных ресурсов призывает 22 сентября не использовать автомобили

22.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень без аўтамабіля — сімвалічная акцыя міжнароднага ўзроўню, закліканая нагадаць грамадству пра шкоду празмернай аўтамабілізацыі для прыроды і чалавека, а таксама паказаць магчымыя альтэрнатывы гэтаму транспартнаму сродку.


Традыцыйна 22 верасня міжнародная акцыя пройдзе і ў нашым раёне. Кіроўцам рэкамендуюць наладзіць разгрузачны дзень, адмовіўшыся ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і загадзя спланаваць, як перасоўвацца іншым спосабам. Асноўны ўклад у забруджванне атмасферы ўносяць перасоўныя крыніцы, на долю машын з рухавікамі ўнутранага згарання прыпадае каля 80% выкідаў шкодных рэчываў на тэрыторыі раёна. Менавіта таму райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна па меры магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту ў гэты дзень і тым самым унесці пасільны ўклад у змяншэнне забруджвання атмасфернага паветра.Занадта вялікая колькасць машын — праблема не толькі вялікіх гарадоў. Праблема ўжо досыць даўно з’яўляецца глабальнай. Бо аўтатранспарт разбурае і біясферу планеты, і самога чалавека. У сярэднім за дзень у рэспубліцы ў атмасферу выкідваецца з газамі больш за 3000 тон забруджвальных рэчываў. Гэтыя рэчывы, якія ўтвараюцца з выхлапаў рухавіка аўтамабіля, прадуктаў зносу механічных частак, пакрышак, дарожнага пакрыцця, у канчатковым рахунку наносяць велізарную шкоду ўсяму жывому. Разумеючы, што ў сучасных умовах цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў проста немагчыма, кіраўнікі дзяржаў і кіраўнікі розных арганізацый хочуць нагадаць грамадскасці аб праблемах, якія нясе з сабою аўтатранспарт. Хоць бы раз на год буйныя гарады Еўропы ў гэты дзень скарачаюць выкарыстанне аўтамабіляў для паездак па горадзе на карысць грамадскага транспарту, а таксама веласіпедаў і пешай хады.

 

Даведка “Полымя”

У Карэліцкім раёне зарэгістравана 13127 транспартных сродкаў.

 

Васілій ЛЯЎКОВІЧ,

начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень без аўтамабіля — сімвалічная акцыя міжнароднага ўзроўню, закліканая нагадаць грамадству пра шкоду празмернай аўтамабілізацыі для прыроды і чалавека, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика