У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына. 21.by

У Мазыры загарэўся вагончык для вартаўнікоў — загінуў мужчына

22.09.2019 17:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

У Мазыры на пажары загінуў 40-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося раніцай 21 верасня на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў —  загарэўся вагончык, дзе знаходзілася памяшканне для вартаўнікоў.

На момант прыбыцця пажарных вагончык быў цалкам ахоплены агнём. Вартаўнік знаходзіўся на вуліцы і казаў, што ўнутры можа заставацца яго сын. Пазней выратавальнікі сапраўды знайшлі ў вагончыку абгарэлы труп.

У памяшканне была праведзеная электрычнасць. Мяркуецца, што прычынай ўзгарання магло стаць няправільнае выкарыстанне цеплагенеруючых прыладаў.

Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС У Мазыры на пажары загінуў 40-гадовы мужчына. Паводле інфармацыі МНС, здарэнне адбылося раніцай 21 верасня на тэрыторыі прыватных прадпрыемстваў —  загарэўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика