Двое туркаў прарываліся ў Польшчу праз Беларусь, але іх затрымалі памежнікі. 21.by

Двое туркаў прарываліся ў Польшчу праз Беларусь, але іх затрымалі памежнікі

28.09.2019 12:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gpk.gov.by

Дваіх грамадзянаў Турцыі затрымалі беларускія памежнікі, калі парушальнікі спрабавалі нелегальна трапіць на польскую тэрыторыю. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, гэта здарылася 26 верасня ў Гродзенскай вобласці каля населенага пункту Польныя Багатыры ў 3,5 км ад мяжы.

Мужчыны 1978 і 1991 гадоў нараджэння ішлі на “штурм” Еўрасаюза з рэжучымі інструментамі і нажом. У іх таксама знайшлі ноўтбук, мабільныя тэлефоны, зменную вопратку, прадукты і грошы ў рознай валюце. Затрыманыя сказалі, што хацелі трапіць у Польшчу ў пошуках лепшай долі. Турэцкіх гасцей змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ад пачатку год гродзенскія памежнікі затрымалі каля 40 выхадцаў з краінаў Заходняй Азіі, якія спрабавалі трапіць праз Беларусь на тэрыторыю ЕС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by Дваіх грамадзянаў Турцыі затрымалі беларускія памежнікі, калі парушальнікі спрабавалі нелегальна трапіць на польскую тэрыторыю. Як паведамляе сайт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика