Пад Слуцкам кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну. 21.by

Пад Слуцкам кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну

01.10.2019 13:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minobl.mvd.gov.by

У Слуцкім раёне кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну. Пра гэтую гісторыю распавяла прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў панядзелак, 30 верасня, на 99-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы". 72-гадовы жыхар Слуцка, які кіраваў Seat Inca, у нейкі момант страціў кантроль над аўтамабілем і дапусціў сутыкненне з раздзяляльнай агароджай. Кіроўца і 55-гадовы пасажыр атрымалі траўмы.

48-гадовы жыхар Слуцкага раёна, які ехаў на аўтамабілі, пабачыў аварыю і спыніўся, каб аказаць пацярпелым першую меддапамогу. Калі ён бег назад да машыны праз дарогу яго збіў аўтамабіль Honda CR-V. У выніку мужчына трапіў у рэанімацыю, а два пацярпелыя з Seat Inca знаходзяцца ў траўматалогіі слуцкай бальніцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minobl.mvd.gov.by У Слуцкім раёне кіроўца дапамагаў пацярпелым у ДТЗ і сам трапіў пад машыну. Пра гэтую гісторыю распавяла прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика