Мазырчук прадаваў тратыл, каб зарабіць на выпіўку
02.10.2019 16:12
—
Разное
|
Продаж трацілу ў Мазыры / gomel.mvd.gov.by У мазырскую міліцыю паведамілі, што па горадзе ходзіць 64-гадовы мужчына і прапануе купіць выбуховае рэчыва — тратыл. Аператыўнікі выехалі на месца і знайшлі прадаўца, Гэта быў мясцовы жыхар, якому не хапала грошай на выпіўку. Мужчына распавёў, што паспеў ужо прадаць тратылавую шашку вагой 400 г і электрадэтанатар за 2 рублі. Неўзабаве праваахоўнікі выявілі 45-гадовага пакупніка. Прадавец патлумачыў, што тратыл атрымаў у спадчыну ад памерлага брата, які шмат гадоў таму працаваў буравіком. Экспертыза выявіла, што тратыл прыдатны для выбуху. Ні прадавец, ні пакупнік раней праблем з законам не мелі, але цяпер на іх пачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні з боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі. Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае, — сем гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Продаж трацілу ў Мазыры / gomel.mvd.gov.by У мазырскую міліцыю паведамілі, што па горадзе ходзіць 64-гадовы мужчына і прапануе купіць выбуховае рэчыва — тратыл....
|
|