В «Роднике» с гектара собирают по 350 центнеров картофеля. 21.by

В «Роднике» с гектара собирают по 350 центнеров картофеля

07.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ураджай не параўнаць з леташнім
У сялянскай (фермерскай) гаспадарцы “Раднік” у разгары ўборка бульбы. На 7 кастрычніка тут было выкапана 16 гектараў, звезена ў арачнік 518 тон.


Анатоль Карнякоў і Сяргей Баранаў на бульбяным полі.

–  Ураджай не параўнаць з мінулагоднім, – кажуць механізатары гаспадаркі Анатоль Карнякоў  і Сяргей Баранаў, з якімі сустрэліся на палетках за Мішкавічамі. – Летась бульба была драбнаватая, а сёлета ўраджай складае да 350 цэнтнераў з гектара. Своечасова падкармілі, прапалолі, і гэта дало плён. Галоўнае, клубні ўсе чыстыя, роўныя, адзін пад адзін. Такі ўраджай і ўбіраць у ахвоту.
На бульбаўборачным камбайне Анатоль Карнякоў ўбірае па тры-чатыры гектары за дзень, накопвае да 60 тон. Незамянімая роля яго памочніка Сяргея Баранава, якія адкідвае гнілую бульбу, каменне, сочыць за спраўнасцю сістэм і агрэгатаў. Улічваючы тое, што бульбасховішча блізка, з адвозкай спраўляюцца Віктар Юхнавец на МАЗе і Яўген Шчарбіцкі на МТЗ. У сярэднім за дзень яны дастаўляюць у арачнік па трыццаць тон.
“Сёлета ў нас 55 гектараў бульбы аднаго гатунку “скарб”, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Гушча. – Пры варцы гэты гатунак не чарнее, ён выдатны і для смажання, і для пюрэ, і для дранікаў. Гэта ведаюць нашы пастаянныя пакупнікі, а яны ў нас па ўсёй вобласці. Некалькі тон бульбы прадалі ўжо на розныя віцебскія прадпрыемствы”.
У бульбасховішчы ў Галях кіпіць работа: з аднаго боку працуе бульбасартавальная машына, з другога боку  людзі насыпаюць бульбу ў вёдры і затарваюць у сеткі.
– Такая бульба пойдзе на продаж, – кажа Андрэй Гушча. – За ўчарашні дзень затарылі 200 сетак, гэта каля шасці тон.
У дзень нашага прыезду ў гаспадарку ў арачніку працавалі дзесяць жанчын. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства дамовілася з Полацкім аўтапаркам аб штодзённых рэйсах з Шуміліна да бульбасховішча ў Галях.
“Праўда, з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама абяцалі дасылаць да нас па 25 чалавек кожны дзень, а ездзіць пакуль па 8-10, – кажа кіраўнік СФГ “Раднік” Юрый Сямёнаў. – Людзей нам мала. Таму запрашаем усіх жадаючых прыязджаць да нас на работу. Ад’езд з райцэнтра ў восем гадзін раніцы з прыпынку насупраць цэнтра культуры. Разлік – грашыма ці бульбай”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураджай не параўнаць з леташнім У сялянскай (фермерскай) гаспадарцы “Раднік” у разгары ўборка бульбы. На 7 кастрычніка тут было выкапана 16 гектараў, звезена ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика