Пахмурнае надвор’е, з ападкамі, моцным ветрам і туманам працягне панаваць на тэрыторыі Нясвіжскага раёна. Праўда, ёсць верагоднасць, што на выхадных стане больш цёпла і менш воблачна.
Сёння, 8 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць, невялікія дажджы і паўднёва-заходні вецер магутнасцю 6 — 8 метраў за секунду, парывы могуць дасягаць 13 м/с. Удзень — +8…+9 °С, уначы — каля 6 градусаў з плюсам.
У сераду чакаецца ўзмацненне дажджу, пахмурнасць. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Удзень паветра прагрэецца да 8…11 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +7…+8 °С.
Чацвер нас сутрэне ранішнім туманам і пагаршэннем бачнасці на дарозе да 400 — 600 метраў. Будзьце ўважлівымі! Неба па-ранейшаму будзе зацягнутым, на працягу дня — дажджы. Паўднёва-ўсходні вецер — да 4 м/с. Удзень — +10…+11°С, уначы — каля 8 цяпла.
У пятніцу, 11 кастрычніка, сіноптыкі таксама абяцаюць ападкі і суцэльную воблачнасць. Вецер — паўднёва-заходні, 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература складзе +9…+11 °С, ноччу — +9 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.