Гродзенец зарэзаў каханка сваёй сужыцелькі
09.10.2019 19:18
—
Разное
|
![]() Упраўленне Следчага камітэта ў Гродне / sk.gov.by Следчы камітэт пачаў на жыхара Гродна крымінальную справу за забойства, Уначы 9 кастрычніка праваахоўнікі атрымалі паведамленне ад брыгады хуткай дапамогі, што ў адной з кватэр горада загінуў 48-гадовы мужчына. Выявілася, што ў кватэры пражывалі разам мужчына і жанчына. Напярэдадні яны пасварыліся, і мужчына сышоў з кватэры. Ноччу 9 кастрычніка ён вярнуўся і пабачыў на канапе сужыцельку з іншым мужчынам. Ад рэўнасці ён схапіў кухонны нож і нанёс 48-гадоваму мужчыну ўдары ў галаву і цела, ад якіх той памёр. Зламыснік уцёк але неўзабаве міліцыянты яго затрымалі. Паведамляецца, што падчас забойства нападнік быў п'яны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне Следчага камітэта ў Гродне / sk.gov.by Следчы камітэт пачаў на жыхара Гродна крымінальную справу за забойства, паведамляе прэс-служба ведамства. Уначы 9... |
|