Свята людзей найважнейшай прафесіі. 21.by

Свята людзей найважнейшай прафесіі

09.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настаўнік – прафесія ад Бога, усе астатнія – ад настаўніка. Гэтая думка стала лейтматывам святочнай імпрэзы, якая прайшла 3 кастрычніка ў Кобрынскім Палацы культуры. У гэты дзень віншаванні прымалі прадстаўнікі адной з самых галоўных прафесій – педагогі.


Урачыстасць адкрыў старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч. Ён адзначыў, што педагогам даверана найскладанейшая задача – выхоўваць пакаленне, якому належыць ствараць будучыню, і ўручыў узнагароды абласнога і раённага ўзроўняў.

Цырымонію ўзнагароджання прадоўжыў старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук.

Далей з віншавальнай прамовай да педагогаў звярнуўся  начальнік аддзела па  адукацыі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта  Іван Каробка і адзначыў педагогаў, якім былі адрасаваны ўзнагароды галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзела па  адукацыі Кобрынскага райвыканкама.

З шчырымі словамі падзякі за добрасумленную працу звярнулася да настаўнікаў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Радковіч і адзначыла ганаровымі граматамі ведамаснага камітэта найбольш актыўных прафсаюзных лідараў. Дарэчы, сама Галіна Уладзіміраўна была ўзнагароджана ў гэты дзень нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.

Падчас урачыстай імпрэзы былі адзначаны працоўныя калектывы, якія найбольш актыўна ўдзельнічалі ў дабрачыннай  акцыі фонду міра для падтрымкі  тых, хто апынуўся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Ганаровыя граматы Брэсцкага абласнога праўлення ГА “Беларускі фонд міра” і сертыфікаты на суму 100 рублёў з рук старшыні Кобрынскай РА ГА “Беларускі фонд міра” Валянціна Трубчыка  атрымалі  калектывы СШ №8 г. Кобрына, Батчынскай СШ і Арэхаўскіх ясляў-сада, чый уклад у агульную скарбонку  быў самым значным.  Усяго ж на працягу 2019 года педагогі Кобрыншчыны ахвяравалі на добрыя справы  6988 рублёў.


– Настаўніцкае асяроддзе адрозніваецца актыўнай грамадскай і жыццёвай пазіцыяй, таму не дзіўна, што менавіта настаўнікі заўсёды прымаюць удзел у суботніках, акцыях, конкурсах і спаборніцтвах, якія адбываюцца ў раёне, – заўважыў старшыня РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік і ўручыў самым актыўным удзельнікам грамадскіх спраў – працоўным калектывам  СШ № 1  і  дзіцячаму саду-сярэдняй школы №4 г. Кобрына – каштоўныя падарункі.

Разам з педагогамі-практыкамі віншаванні атрымалі і тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Да іх звярнулася старшыня ветэранскай арганізацыі педагагічных работнікаў Ірына Сіманава, якая пацвердзіла, што звычайна педагогі застаюцца актыўнымі дзеячамі нават пасля адыходу ад школьных спраў.   Былыя настаўнікі  актыўна наведваюць універсітэт залатога ўзросту, які ўжо некалькі гадоў існуе ў Кобрыне, сустракаюцца з моладдзю, разам вандруюць, гуляюць у інтэлектуальныя гульні, займаюцца творчымі справамі.


Плёну ў працы, моцнага здароўя, міру і дабра пажадалі  прысутным выхаванцы Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, якія аздобілі свята танцамі і песнямі і падарылі прысутным святочны настрой.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята людзей найважнейшай прафесіі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика