Пры аварыі пад Івацэвічамі кіроўцу "Форда" выкінула з машыны. 21.by

Пры аварыі пад Івацэвічамі кіроўцу "Форда" выкінула з машыны

09.10.2019 20:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ пад Івацэвічамі / brest.mvd.gov.by

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 9 кастрычніка каля вёскі Бусяж Івацэвіцкага раёна, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

49-гадовы жыхар вёскі Мілейкі Івацэвіцкага раёна ехаў на аўтамабілі "Форд Гэлаксі" па дарозе Слонім-Косава. Мужчына не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у правы кювет, дзе машына перакулілася. Пры гэтым сам кіроўца ажно вылецеў з салона аўтамабіля і ад траўмаў памёр на месцы здарэння.

Папярэдне паведамляецца, што кіроўца быш цвярозы. Праверку па факце ДТЗ праводзіць Следчы камітэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Івацэвічамі / brest.mvd.gov.by ДТЗ са смяротным вынікам адбылося зранку 9 кастрычніка каля вёскі Бусяж Івацэвіцкага раёна, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика