В Шумилино прошёл семинар для представителей избирательных комиссий. 21.by

В Шумилино прошёл семинар для представителей избирательных комиссий

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучоба  для ўчастковых  камісій
На мінулым тыдні ў Шумілінскай СШ №1 прайшоў семінар для кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій.
Менавіта на ўчастковыя камісіі кладзецца асноўны цяжар па правядзенні галасавання і падвядзенні яго вынікаў. Перад кіраўнікамі камісій, іх намеснікамі, сакратарамі камісій выступілі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, намеснікі старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і Святлана Цімашэнка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. Удзельнікам семінара нагадалі асноўныя палажэнні выбарчага заканадаўства, правы і абавязкі камісій і іх членаў, узаемадзеянне камісій з выбаршчыкамі, назіральнікамі, сродкамі масавай інфармацыі. Расказалі пра інфармацыйнае забеспячэнне выбарчай кампаніі, разгледзелі арганізацыйныя, фінансавыя пытанні работы камісій, арганізацыю гандлёвага і культурнага абслугоўвання выбарчых участкаў. На прыкладзе ўчастка для галасавання, які працуе ў СШ №1, паказалі афармленне выбарчага ўчастка.
Адбыўся трэнінг, у ходзе якога былі прадэманстраваны практычныя сітуацыі, якія могуць узнікаць у рабоце камісій. Дарэчы, такія трэнінгі кіраўнікі камісій правядуць і з членамі ўчастковых камісій.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоба  для ўчастковых  камісій На мінулым тыдні ў Шумілінскай СШ №1 прайшоў семінар для кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій. Менавіта на ўчастковыя камісіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика