Новыя перамогі хоцімскіх барцоў. 21.by

Новыя перамогі хоцімскіх барцоў

15.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абласная спартакіяда для школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе, што нядаўна прайшла ў Бабруйску прынесла выхаванцам ЦТДзіМ новыя перамогі. Так, Уладзіслаў Прахарэнка сярод юнакоў 2005-2006 года нараджэння ў сваёй вагавай катэгорыі заваяваў другое месца, а вось Канстанціна Рабцава да больш высокай ступенькі п’едэстала аддзялілі ўсяго некалькі крокаў – у яго 5 месца. У выніку каманда юных барцоў Хоцімшчыны заваявала чацвертае агульнакаманднае месца. Аб чарговых перамогах расказаў педагог ЦТДзіМ Яўген Ігнаценка.

– Яўген Яўгенавіч, раскажыце, што адчувалі: вашы падапечныя зноў у ліку лепшых барцоў вобласці.
– Безумоўна, для мяне гэта адначасова і пачуццё радасці і гонару. Бачыць вынік сваёй працы, вочы дзяцей, якія свецяцца ад шчасця – усё гэта вельмі важныя і цэнныя для мяне моманты. А для сябе ў чарговы раз упэўніўся, што рухаемся мы ў правільным накірунку і будзем далей працягваць працу.
– Ведаю, сапернікі ў нашых барцоў былі сур’ёзныя. І тым не менш выхаванцы ЦТДзіМ выступілі вельмі добра.
– Так, канкурэнцыя была нямалая. Спаборнічаць давялося з дзецьмі такіх буйных гарадоў, як Бабруйск,Магілёў, Жлобін,Круглае, а/г Пухавічы, у многіх ёсць спецыялізаваныя спартыўныя школы. Напрыклад, Уладзіславу Прахарэнка прыйшлося спаборнічаць з хлопчыкам з а/г Пухавічы (Мінская вобласць) і з горада Круглае, а Косцю Рабцаву, і наогул, з бабруйскім барцом, але нашы спартсмены выступілі годна.
– Бачу, у вас падрастае цудоўная змена будучых чэмпіёнаў, і ўжо нават сфарміраваўся пастаянны касцяк.
– Мне вельмі хочацца спадзявацца, што сярод маіх вучняў абавязкова будуць тыя, што пажадаюць працягнуць маю справу. А сёння хачу выказаць словы падзякі кожнаму з іх: у агульнакамандным выніку бачу ўклад кожнага. Пры магчымасці імкнуся браць на спаборніцтвы не толькі больш вопытных барцоў, але і навічкоў. Так, гэтыя спаборніцтвы сталі першымі для Васіля Тамашова, Мікалая Губіча, Арсэна Маргарана, Аляксея Сатвароннага, Аляксея Падабеда. І гэта для маіх падапечных не толькі новыя знаёмствы, але добры вопыт і стымул ісці наперад. Мае выхаванцы засталіся задаволеныя паездкай.
– Даводзілася чуць, што трэніроўка па грэка-рымскай барацьбе – нават крыху і творчасць. А што для вас грэка-рымская барацьба?
– Барацьба – важная частка майго жыцця, такая ж важная, як і праца ў РАНС. Многія думаюць, што барацьба – толькі нейкія фізічныя намаганні, але гэта далёка не так. У працэсе трэніровак дзеці вучацца думаць, сябраваць, прымаць важныя рашэнні і шмат яшчэ чаго. Падчас трэніровак абавязкова ўлічваю ўзрост дзетак, з малодшымі імкнуся праводзіць заняткі ў больш гульнявой форме, тлумачу ім, што важна раскрыць задаткі, якія маюцца ў кожнага з іх.
Яўген Ігнаценка ўпэўнены, што барацьба – гэта на ўсё жыццё. Кожны раз у працэсе заняткаў адбываецца нешта новае, што абавязкова спатрэбіцца яго навучэнцам у далейшым жыцці. Хочацца павіншаваць трэнера і яго выхаванцаў з перамогай, спадзяемся, што ў хуткім часе юныя барцы Хоцімска парадуюць нас новымі перамогамі.

Вольга Зайцава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абласная спартакіяда для школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе, што нядаўна прайшла ў Бабруйску прынесла выхаванцам ЦТДзіМ новыя перамогі. Так, Уладзіслаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика